Джэніфер Лопес і Бэн Афлек выставілі на продаж шыкоўны асабняк у Беверлі-Хілз ФОТЫ

Агульная плошча асабняка складае 4,3 тыс. кв. м. У доме 12 спальняў і 24 ванныя пакоі, таксама ёсць цырульня і манікюрны салон, хатні кінатэатр, вінны склеп, саўна, масажны кабінет і V-падобны басейн з відам на навакольныя пагоркі.

12.07.2024 / 15:25

На прыдамавой тэрыторыі размешчаны гасцявы пентхаус плошчай 464,5 кв. м, асобна стаіць дамок для аховы з дзвюма спальнямі.

Таксама на ўчастку ёсць крыты тэнісны корт з прылеглай трэнажорнай залай і гульнявым пакоем, пляцоўкай для баскетбола і баксёрскім рынгам.

Кошт лота — $68 млн, паведамляе Mansion Global.

Лопес і Афлек купілі гэты асабняк за $60,85 млн пасля таго, як ажаніліся ў 2022 годзе. Але цяпер з'явіліся чуткі, што сужэнцы жывуць асобна і зорны шлюб пад пагрозай.

У Крыжоўцы не ўпершыню спрабуюць здаць палац, шыкоўных інтэр’ераў якога саромеюцца нават рыэлтары ФОТЫ

«Фактар ​​Свіфт». Амерыканская грамадскасць чакае заявы Тэйлар Свіфт наконт Байдэна

Зорку папулярнага ў свой час серыяла «Альф» знайшлі мёртвым ва ўласным аўтамабілі

Пратасевіч і Мейрэліш знялі класны, але нестандартны серыял пра таямнічае знікненне ў Галівудзе

Nashaniva.com