У Беларусі ўжо +37,5°С. У сервісе дастаўкі прадуктаў знікла папулярная мінеральная вада

«Мінскай» не засталося зусім, а «Дарыда» толькі ў маленькіх бутэльках.

13.07.2024 / 15:14

У папулярным беларускім сэрвісе дастаўкі прадуктаў E-Dostavka знікла мінеральная вада. Не цалкам, вядома, але з самымі папулярнымі гатункамі цяпер напружана, піша Blizko.by.

Мінеральнай вады «Мінская-4» не засталося наогул ніякай: ні ў вялікіх бутэльках, ні ў маленькіх.

«Мінская-4» ёсць у бутэльках па 0,5, 1, 1,5 і 2 літры; у сэрвісе E-Dostavka раней дакладна прадаваліся літровая і двухлітровая бутэлькі.

Тым часам іншая папулярная ў Мінску мінералка — «Дарыда» — у гэтым жа сэрвісе ёсць, але не ў самых вялікіх ёмістасцях.

Для замовы даступныя бутэлькі на 0,5, 0,75 і 1 літр і алюмініевыя банкі на 0,33 літра.

А вось бутэлек на 1,5 літра ў наяўнасці больш няма.

Заўтра ў Беларусі будзе да +35°С, але ў Мінску «ўсяго» +30°С

У Гродне трох маладых дзяўчат шпіталізавалі з сонечнымі апёкамі

Учора ў Мазыры і Гомелі было +35°С

Беларускія крамы пачалі прадаваць у спёку лёд у кубачках

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е

Nashaniva.com