Два чалавекі загінулі ў аварыі пад Магілёвам, чацвёра — у рэанімацыі
Жудасная аварыя ўвечары 13 ліпеня адбылася ў Магілёўскім раёне. Як паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя, кіроўца Volkswagen ехаў па дарозе М-8 «Мяжа РФ — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны» і лоб у лоб сутыкнуўся з Audi. ДАІ публікуе відэа гэтай аварыі.
14.07.2024 / 07:31
У ДТЗ загінулі два чалавекі: мужчына і дзіця, якія ехалі ў аўтамабілі Volkswagen.
Трое пацярпелых дастаўлены ў рэанімацыю БХМД Магілёва, дзіця — у рэанімацыю Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.
«Стан аднаго з пацыентаў ацэньваецца як вельмі цяжкі, двое — у цяжкім стане», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.
Дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі са спалучанымі траўмамі. Яго стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці.
Сур'ёзная аварыя на ўездзе ў Бабруйск — кіроўцу выразалі з аўто
Чацвёра пацярпелых у ДТЗ пад Брэстам трапілі ў рэанімацыю
Пад Брэстам бус сутыкнуўся з грэйдарам — пацярпелі жанчына і шэсць яе дзяцей