У Стаўбцоўскім раёне матацыкл трапіў пад цягнік — загінулі два чалавекі
Матацыкліст выехаў на пешаходны пераход проста перад саставам.
14.07.2024 / 12:09
Фота: uvdgomel / Telegram
На станцыі Коласава ў Стаўбцоўскім раёне пасажырскі цягнік Брэст-Мінск сутыкнуўся з матацыклам.
Кіроўца матацыкла парушыў правілы дарожнага руху — ён выехаў на пераезд, не пераканаўшыся ў адсутнасці надыходзячага цягніка. У выніку сутыкнення вадзіцель і пасажырка матацыкла атрымалі смяротныя траўмы.
З-за пашкоджання саставу затрымка цягніка складзе 2 гадзіны, паведамілі ў БЧ. Прымаюцца меры па дастаўцы пасажыраў да месца назначэння.