Вядучая АНТ Ірына Рамбальская паказала свае гарсэты на тыдні моды ў Парыжы
Скульптарка і вядучая АНТ Ірына Рамбальская разам з дызайнеркай Таццянай Яфрэмавай прывезлі ў Парыж калекцыю адзення.
14.07.2024 / 19:49
Ірына Рамбальская і Таццяна Яфрэмава на тыдні моды ў Парыжы. Фота: bfw.by
«Калісьці ў юнацтве ў мяне была магчымасць застацца ў Парыжы працаваць мадэллю, але я выбрала вучобу. Праз шмат гадоў вярнуцца на французскі подыум, але ўжо ў іншым амплуа, з уласнай калекцыяй гарсэтаў — усё гэта неверагодна, але вельмі крута!» — цытуе Рамбальскую bfw.by.
Гарсэты на тыдні моды ў Парыжы. Фота: bfw.by
Гарсэты яна стварала спачатку як арт-аб'екты, а пасля іх сталі браць на фотасесіі.
Як расказала Рамбальская парталу Smartpress, яе з дызайнеркай запрасілі прыехаць з гэтай калекцыяй і на іншыя тыдні моды — у Італію, ЗША, Кітай.
Гарсэты на тыдні моды ў Парыжы. Фота: bfw.by
Яна згадала таксама, як на выставах яе прац у Беларусі людзі часам думалі, што яна проста памочніца майстра і прасілі спытаць таго, якую ідэю ён закладаў у свае творы. «І я, у сілу сарамлівасці ці прыроднага глупства, казала, што паспрабую ўдакладніць».
У Мінску калекцыю з гарсэтамі пакажуць 15 верасня на Belarus Fashion Week.