Ярмошына расказала, каго дапусцяць да ўдзелу ў выбарах-2025
Былая старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю СТБ апісала сцэнар.
14.07.2024 / 20:59
Лукашэнка на саміце ШАС, 4 ліпеня 2024. Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана
«Агалцелай апазіцыі не будзе, гэта адназначна. Можа, будзе, скажам так, парачка гарадскіх і рэспубліканскіх вар'ятаў, але гэта літаральна на першым узроўні, на ўзроўні падачы дакументаў. Да кандыдацтва гэтыя людзі наўрад ці дойдуць», — адразу адсякла Ярмошына.
А хто тады будзе?
«Тут нам у дапамогу нашы партыі. Ёсць чатыры палітычныя партыі, магчыма, вылучыць свайго кандыдата (…) прафсаюз», — дала расклад Ярмошына.
З удзелам Аляксандра Лукашэнкі на выбарах пакуль трымаюць інтрыгу. Ярмошына ўпэўнена на 90%, што ён будзе ўдзельнічаць.
«Ён цудоўна разумее, што іншых няма, яны яшчэ не выраслі», — выказалася былая старшыня ЦВК.