Маладой айцішніцы пагражае да дзесяці гадоў калоніі за ахвяраванні Украіне

Надзею Каранкевіч затрымалі ўвосень 2023 года.

16.07.2024 / 10:00

Надзея Каранкевіч. Фота з яе старонкі Укантакце

Надзеі Каранкевіч 29 гадоў. Яна ў 2016 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт на выкладчыка замежных моваў.

Яна троху больш за год адпрацавала перакладчыцай, а пасля перайшла ў IT. Была тэсціроўшчыцай.

Каранкевіч затрымалі ў лістападзе 2023-га. Суд над ёй пачынаецца 26 ліпеня 2024 года. Надзею вінавацяць па двух артыкулах — «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання» і «фінансаванне вайны». Па апошнім звычайна судзяць тых, хто ахвяраваў на дапамогу Украіне.

Ёй пагражае да дзесяці гадоў калоніі.

Яшчэ адзін зверскі прысуд. Настаўніцы Дар'і Хмяльніцкай далі 5,5 гадоў за падтрымку Украіны і ўдзел у пратэстах

Віцебскаму палітвязню, які атрымаў 3,5 года калоніі за каментары, прыдумалі новы артыкул — за данаты

За данаты будуць судзіць аднаго з найлепшых трэйлранераў Беларусі

Nashaniva.com