Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць
Старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка пасля вячэрняга пасяджэння аператыўнага штаба па ліквідацыі наступстваў урагану дала інфармацыю пра бягучую сітуацыю па стане на 20:00.
16.07.2024 / 21:27
Алена Паўлечка
«У нас амаль адноўлена пітное водазабеспячэнне па горадзе Мазыру, далей адпрацоўваем населеныя пункты. У 29 населеных пунктах на працягу ночы павінна паступіць пітная вада, якая «запітаная» ад гарадскіх сетак.
Што тычыцца энергазабеспячэння: 78 населеных пунктаў пакуль не атрымалі электразабеспячэння. Праца, якая вядзецца па расчыстцы бураломаў і падключэнні электраэнергіі, на працягу ночы будзе завершаная — запланавана, што яшчэ ў 15 населеных пунктаў паступіць электраэнергія», — заявіла чыноўніца.
У каментарах да гэтага паведамлення ў мясцовым чаце карыстальнікі здзівіліся такім аптымістычным даным адносна водазабеспячэння. Дзясяткі мазыран пракаментавалі паведамленне, называючы канкрэтныя вуліцы, што ў іх вады ці ўвогуле няма і не было, ці што яна з'явілася на вельмі кароткі час, а пасля знікла.
Праблемы з электрычнасцю на Мазыршчыне б'юць па медыцынскіх установах
Урад абяцае цалкам вярнуць электрычнасць у Мазыр цягам сутак
Нядзельная бура здолела парушыць працу нават Мазырскага НПЗ
Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна
Жыхары Мазыра сталі ў гіганцкую чаргу, каб падзарадзіць тэлефоны ВІДЭА