Макрон прыняў адстаўку французскага прэм'ера
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прыняў адстаўку ўрада Габрыэля Аталя. Цяпер ягоны кабінет будзе выконваць толькі тэхнічныя функцыі да прызначэння новага кабінета, паведамілі ў Елісейскім палацы.
16.07.2024 / 21:50
Габрыэль Аталь і Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin Pool via AP
Цяпер партыі ў Нацыянальным сходзе актыўна спрабуюць сфармаваць урадавую кааліцыю, але пераемніка Аталя пакуль не праглядаецца, паведамляе агенцтва AFP.
Па выніках другога тура парламенцкіх выбараў, які адбыўся 7 ліпеня, прапрэзідэнцкая кааліцыя «Разам за рэспубліку», ядром якой з'яўляецца партыя Эмануэля Макрона і Габрыэля Аталя, заняла другое месца, атрымаўшы 168 месцаў. На першае месца выйшла кааліцыя левых партый «Новы народны фронт» — у яе 182 дэпутацкія крэслы. Трэцяе месца заняло крайне правае «Нацыянальнае аб'яднанне» — 143 мандаты.
Такім чынам, ніводная палітычная сіла не набрала абсалютнай большасці, але левыя могуць прэтэндаваць на фарміраванне ўрада.
Як заявілі 16 ліпеня ў Елісейскім палацы, каб перыяд нявызначанасці завяршыўся як мага хутчэй, «рэспубліканскія сілы павінны працаваць разам для дасягнення адзінства», але без удзелу як крайне правых, так і крайне левых.
Левая кааліцыя атрымала перамогу на выбарах у Францыі. Ультраправыя — на трэцім месцы
У другім туры парламенцкіх выбараў у Францыі ў лідары нечакана выбіліся левыя