Прэзідэнт Кубы запрасіў Лукашэнку на «Востраў свабоды» і паабяцаў там яго цёпла сустрэць
Кіраўнік Кубы Мігель Дыяс-Канель запрасіў Аляксандра Лукашэнку з візітам на востраў, размова пра гэта ішла на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.
18.07.2024 / 08:59
Гавана. Фота: cocotours.pro
Галоўчанка ў нядзелю накіраваўся з візітам у Венесуэлу, дзе правёў шэраг перамоваў, а затым — на Кубу. Таксама яму трэба будзе наведаць Нікарагуа, піша «Спутнік».
«Хацеў бы скарыстацца выпадкам і праз вас перадаць братэрскае прывітанне Аляксандру Лукашэнку. І нагадаць яму, што мы чакаем яго тут з візітам», — сказаў ён.
Дыяс-Канель падкрэсліў, што кубінцы і ўрад краіны стварылі ўсе неабходныя ўмовы, каб «цёпла яго сустрэць».