Беларускі інстытут публічнай гісторыі прайшоў рэгістрацыю ў Польшчы 

Беларускія гісторыкі і даследчыкі ў выгнанні, якія пэўны час таму стварылі Беларускі інстытут публічнай гісторыі, зарэгістравалі яго ў Польшчы як грамадскую арганізацыю. Рашэнне аб рэгістрацыі прыняў акруговы суд Варшавы 4 ліпеня. 

18.07.2024 / 23:30

Галоўныя мэты Беларускага інстытуту публічнай гісторыі — падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву у Беларусі і на міжнародным узроўні.

Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч.

У склад інстытута таксама ўвайшоў шэраг спецыялістаў у галіне гісторыі. У траўні арганізацыя стварыла ўласныя тэлеграм– і ютуб-каналы.

Гісторыкі ў выгнанні стварылі Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Бюджэт 6 мільёнаў еўра, штат 50 супрацоўнікаў. У Варшаве прэзентавалі праект Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта

Каго сёння можна назваць сапраўдным патрыётам Беларусі? Гутарка з філосафам Баркоўскім

«Аніякіх ні легенд за ім, ні гісторый, за яго кроў не праліваў ніхто». Гісторык Аляксандр Пашкевіч пра чырвона-зялёны сцяг

Nashaniva.com