Полк Каліноўскага адмаўляе датычнасць Рыка Крыгера да падраздзялення

«Вясна» паведаміла пра тое, што справа прысуджанага да расстрэлу грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера датычылася Палка Каліноўскага, а менавіта — батальёна замежных грамадзянаў Western.

19.07.2024 / 17:08

Фота прэс-службы ПКК

«Наша Ніва» звярнуліся да прэс-службы Палка Каліноўскага, каб спытацца пра Рыка Крыгера.

«Гэта не наш. Ён не мае дачыненна да Палка Каліноўскага», — адказалі нам.

Такім чынам застаецца незразумелым, якім менавіта чынам беларускі суд здолеў прывязаць Крыгера да ПКК. Магчыма, гэтай сувязі сапраўды не існуе альбо грамадзянін Германіі толькі думаў ці выказваў намеры ўступіць у полк.

Расстрэльная справа Рыка Крыгера тычыцца яго ўдзелу ў Палку Каліноўскага

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Nashaniva.com