Рыжанкоў прыляцеў у КНДР
На флагштоках пхеньянскага міжнароднага аэрапорта луналі дзяржаўныя сцягі КНДР і Рэспублікі Беларусь.
24.07.2024 / 07:14
Фота: ЦТАК
«Па запрашэнні Міністэрства замежных спраў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі 23 ліпеня міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў прыбыў у Пхеньян для нанясення афіцыйнага візіту ў нашу краіну», — паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае агенцтва.
«На флагштоках пхеньянскага міжнароднага аэрапорта луналі дзяржаўныя сцягі КНДР і Рэспублікі Беларусь. Намеснік міністра замежных спраў КНДР Кім Чон Гю і адпаведныя кіроўныя работнікі цёпла сустрэлі міністра замежных спраў і яго суправаджэнне», — гаворыцца ў паведамленні.
Рыжанкоў едзе з візітам у КНДР
Кім Чэн Ын адпраўляе карэйцаў на вайну ва Украіне