Палітзняволеную маму блогеркі Вольгі Такарчук пачнуць судзіць 1 жніўня
63-гадовую Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў.
24.07.2024 / 09:30
Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Вясна».
Справу жанчыны пачнуць разглядаць 1 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Таццяна Фалькоўская. Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо пяты суд над затрыманымі падчас студзеньскага рэйду КДБ.
Месца ўтрымання Ірыны: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ірына Генадзьеўна Такарчук