На таргах у Мінску даляр з салідным запасам рухнуў да гадавога мініміму
На таргах даляр патаннеў на 1,8 капейкі да 3,1287 беларускага рубля.
24.07.2024 / 10:35
Гэта чарговы гадавы мінімум. Папярэдні быў у сярэдзіне студзеня — 3,1416.
1 студзеня даляр каштаваў 3,1775 рубля, а максімум быў у красавіку — 3,2809.
Еўра апусціўся на 2,77 капейкі да 3,3948.
Расійскі рубель сёння вырас на 1,17 да 3,5957 за 100 адзінак.
Юань вырас на 0,03 капейкі да 4,3285 за 10 адзінак.