Вядомы амерыканскі анлайн-банк спыніў абслугоўванне беларускіх кліентаў
Амерыканскай платформай і плацежнай сістэмай Mercury дагэтуль маглі карыстацца рэзідэнты «рызыкоўных краін», паведамляюць улады ЗША.
24.07.2024 / 15:08
Лагатып амерыканскага анлайн-банка і плацежнай сістэмы Mercury. Фота: Mercury Bank
Прыватны амерыканскі анлайн-банк Mercury разаслаў лісты кліентам з 37 краін аб спыненні абслугоўвання іх рахункаў. У спіс трапілі Беларусь, Расія, КНДР, Пакістан, Албанія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, а таксама Украіна, паведамляе партал TechCrunch са спасылкай на прадстаўнікоў банка.
Забарона на абслугоўванне распаўсюджваецца на ўсіх уладальнікаў пашпартоў вышэйпералічаных краін (выключэнне — украінцы, якія жывуць у ЗША).
Асноўнай прычынай блакіроўкі банк называе санкцыі ЗША, а таксама факты карыстання плацежнай сістэмай Mercury і завядзення рахункаў у банку з боку рэзідэнтаў і кампаній з «рызыкоўных краін», якія тым самым маглі абыходзіць санкцыйныя абмежаванні.
З-за гэтага супраць Mercury уладамі ЗША была распачатая праверка.
Украіна трапіла пад блакіроўку, бо частка яе тэрыторый знаходзіцца пад расійскай акупацыяй, патлумачылі прадстаўнікі Mercury.
На таргах у Мінску даляр з салідным запасам рухнуў да гадавога мініміму
Два беларускія банкі адмянілі абмежаванні па аперацыях за мяжой
Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі