У Маскве плошчу Еўропы перайменавалі ў плошчу Еўразіі

Плошча знаходзіцца каля Кіеўскага вакзала.

24.07.2024 / 17:19

«Выкраданне Еўропы». Фота: Wikimedia Commons

Плошча Еўропы ў Маскве перайменаваная ў плошчу Еўразіі. Такое рашэнне прыняў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін.

Плошча знаходзіцца ў маскоўскім раёне Дарагамілава на беразе Масквы-ракі побач з Кіеўскім вакзалам, Кіеўскім скверам і Беражкоўскай набярэжнай.

На плошчы знаходзіцца буйная авангардысцкая скульптура з фантанам «Выкраданне Еўропы» бельгійскага скульптара Аліўе Стрэбела. Комплекс скульптуры і фантана расійскай сталіцы падарыў Брусель у 2002 годзе.

Машыну намесніка начальніка вайсковай часці ўзарвалі ў Маскве. Вайскоўцу адарвала ступні

Помнік на магіле Прыгожына ў Пецярбургу аблілі белай фарбай. А ў руку ўставілі фалаімітатар ФОТАФАКТ

Высветлілася, што пад Масквой патануў кіраўнік дэлегацыі вайскоўцаў КНДР

Nashaniva.com