Сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцы і залевы ў другой палове дня
Яны павысілі ўзровень небяспекі на аранжавы.
24.07.2024 / 13:31
Сёння да 18:00 па заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня.
У чацвер умовы надвор'я ў Беларусі працягне вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса, па заходняй палове — уплыў атмасфернага фронту.
Месцамі, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Пры навальніцах месцамі ў заходніх раёнах краіны пройдуць моцныя залевы, днём магчымы град.
Вецер пры навальніцах парывісты, месцамі па захадзе рэспублікі шквалістае ўзмацненне парывамі 15-20 м/с.
Ноччу +12..+18°С, максімальная днём +24..+29°С, у заходніх раёнах краіны +20..+23°С.
У Мінску +26…+28°С