Галоўнакамандучы УСУ: Ва Украіны ёсць план вяртання Крыма, і гэта рэалістычна

Сырскі запэўнівае, што ён ведае, як атрымаць перамогу над Расіяй.

24.07.2024 / 14:37

Аляксандр Сырскі: тг-канал А. Сырскага

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што Украіна мае план вяртання Крыма і што гэта выканальная місія, пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю The Guardian, піша «Украінская праўда».

Сырскі сказаў, што Кіеў мае план вяртання Крыма пасля таго як у 2014-м Расія анексавала яго. Гэта сапраўды магчыма? «Гэта рэалістычна. Вядома, гэта вялікая ваенная таямніца», — сказаў генерал.

Сырскі таксама дадаў, УСУ зробяць «усё магчымае, каб дасягнуць міжнародна прызнаных межаў 1991 года»: «Мы павінны атрымаць перамогу… каб вызваліць нашых грамадзян, якія знаходзяцца на акупаваных тэрыторыях, якія пакутуюць». 

Сырскі запэўнівае, што ён ведае, як атрымаць перамогу над Расіяй.

«Але я ведаю, што мы пераможам. Я ведаю, як мне гэта зрабіць. І я ўпэўнены, што мы гэта зробім», — падсумаваў Сырскі.

Нядаўняе апытанне сведчыць, што 55% украінцаў супраць тэрытарыяльных саступак, аднак ужо 32% дапускаюць іх дзеля міру.

Аляксандр Сырскі стаў галоўнакамандуючым УСУ ў лютым 2024 года пасля звальнення Валерыя Залужнага, якой пазней Зяленскі адправіў паслом у Лондане.

Nashaniva.com