На раскопках на Менцы знайшлі тысячагадовы гузік з пазалотай
На археалагічным комплексе на рацэ Менка, што ў вёсцы Гарадзішча Мінскага раёна, выявілі чарговую цікавую знаходку.
26.07.2024 / 10:44
Знойдзены старажытны гузік. Фота: сацсеткі сядзібы «Стары Менск»
На раскопках знайшлі пазалочаны гузік XI стагоддзя. На ім — лік Ісуса Хрыста.
Нагадаем, нядаўна тут адшукалі зааморфную фігуру, якой 1000 гадоў. Па адной з версій, гэта жывёла з дзюбай, па іншай — баран з рогамі.
Раскопкі на гэтым месцы пачалі летась. Іх арганізаваў Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, і ініцыятыву падтрымалі на найвышэйшым дзяржаўным узроўні. Асаблівую ўвагу даследаванню комплексу ІХ—XI стагоддзяў надаваў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, вядомы аматар гісторыі і калекцыянер.