Ці пачне Лукашэнка выпускаць палітвязняў пасля выбараў-2025? Бачанне Стрыжака

«Працэс будзе адбывацца так, як цяпер».

27.07.2024 / 16:13

Ці пачне Лукашэнка выпускаць палітвязняў пасля выбараў 2025 года? Кіраўнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак выказаў сваё меркаванне ў выпуску ТОКу:

«Думаю, што гэты працэс будзе адбывацца так, як і цяпер: скончыўся тэрмін — выйшаў. Могуць быць нейкія індывідуальныя сітуацыі, дзе хтосьці за кагосьці ўступіцца, дзе ў кагосьці акажацца яшчэ адно грамадзянства, ці можа будзе нейкая прыватная палітычная воля».

«На жаль, для Лукашэнкі людзі — гэта абсалютна танны расходны рэсурс. Бо іх шмат. Імі можна гандляваць, набіраць новых. Што ён і робіць усе гэтыя гады».

@tokbelarus Ці можна бяспечна заехаць у Беларусь? Адказвае кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак #беларусь #белорусы #беларускітыкток #нашаніва #жывебеларусь ♬ transgender - &lt3

Стрыжак не адмаўляе імавернасці пачатку працэсу вызвалення палітвязняў, але не звязвае гэта з выбарамі 2025 года. На яго думку, усё залежыць ад Расіі:

«Усё залежыць ад Крамля. Наколькі ён дасць яму [Лукашэнку] быць больш-менш незалежным у сваіх рашэннях на знешнім вектары, так ён і будзе рабіць. Менавіта ад гэтага ўсё залежыць.

Таму я не думаю, што 2025 год будзе нейкай адсечкай. 2025-ты ўжо не такі важны, як гэта было ў папярэднія гады, калі Лукашэнку было важна легітымізаваць сябе праз унутраныя працэдуры. Цяпер яго легітымнасць сыходзіць з ягонага гвалту.

Раней гэта была грамадская дамова: «Мы табе ўсе свае правы і свабоды, а ты нам чарку, шкварку і інамарку». І на гэтым трымаўся баланс. Цяпер ён трымаецца на страху, гвалце, абмежаваннях».

Глядзіце цалкам:

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова

Стрыжак расказаў, ці мае прэзідэнцкія амбіцыі

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло

Nashaniva.com