Транспарт Эдуарда Бабарыкі выставілі на аўкцыён

Таргі павінны прайсці 21 жніўня

26.07.2024 / 15:05

Гаворка пра матацыкл Suzuki VX 800 (стартавы кошт — 5100 BYN) і аўтамабіль Mercedes-Benz GLC 300 (стартавы кошт — 118 000 BYN). Таргі павінны прайсці 21 жніўня, піша «Люстэрка».

Нагадаем, Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковаму абвінавачванню — паўтара года. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ.

У ліпені стала вядома, што Эдуарду дадалі 2 гады пазбаўлення волі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Эдуарду Бабарыку прысудзілі дадаткова больш, чым паўтара года

Эдуарда Бабарыку будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Улады выставілі на аўкцыён зямельны ўчастак Бабарыкі на беразе вадасховішча Вяча

Nashaniva.com