Сэлін Дыён, якая пакутуе на цяжкую хваробу, выканала песню на Эйфелевай вежы

Цырымонія адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы завершылася на прыгожай ноце.

27.07.2024 / 01:14

Скрыншот відэа

Сэлін Дыён, якая пакутуе на цяжкую хваробу, выканала песню Эдыт Піяф «Hymne a l'amour» на другім паверсе Эйфелевай вежы і закрыла цырымонію адкрыцця Алімпіяды-2024 у Парыжы.

Спявачка пакутуе на сіндром мышачнай скаванасці. Ёй цяжка кантраляваць свае мышцы, раней яна скардзілася на моцныя болі.

Скрыншот відэа

Алімпійскі агонь быў запалены ў чашы паветранага шара, які потым узмыў у неба Парыжа.

Алімпійскія гульні ў Парыжы будуць доўжыцца 16 дзён, да 11 жніўня.

Сёння ў Парыжы адкрываецца Алімпіяда. Ад Беларусі ўдзельнічае мінімальная колькасць спартоўцаў 

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог

Былую бразільскую футбольную зорку абакралі ў Парыжы на паўмільёна еўра

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ ствараюць уражанне, як на Алімпіядзе ўсё кепска

Nashaniva.com