Сіноптыкі прагназуюць на нядзелю моцныя дажджы

Месцамі, а днём па заходняй палове ў многіх раёнах навальніцы.

27.07.2024 / 12:21

У нядзелю, 28 ліпеня, уначы па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі, а днём па заходняй палове ў многіх раёнах навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

У начны і ранішні час месцамі туман. Вецер ноччу паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, днём з пераходам на заходні парывісты, па заходняй палове ў многіх раёнах моцны парывісты.

Ноччу +14..+20°С, максімальная днём ад +20°С па паўночным захадзе да +31°С па паўднёвым усходзе.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер у многіх раёнах моцны парывісты, раніцай і днём месцамі вельмі моцны парывісты. Ноччу +10..+15°С, днём +14..+21°С, па паўднёвым захадзе і поўдні +22..+24°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Ці можна карыстацца тэлефонам у навальніцу? Расказвае навуковец

Nashaniva.com