Ягадны тарт з маскарпонэ — рэцэпт

Гэты ягадны тарт вельмі смачны, яго лёгка прыгатаваць і для яго не спатрэбіцца шмат інгрэдыентаў. З масляністай скарынкай, сметанковым сырам маскарпонэ, з ноткамі ванілі і апельсінавай цэдры і вялікай колькасцю свежых ягад, гэты дэсерт — сапраўдны ласунак.

03.08.2024 / 07:25

Фота: Elise Bauer / simplyrecipes.com

Спатрэбіцца:

для каржа з пясочнага цеста

для начынкі

Як гатаваць:

Вымыйце і пачысціце клубніцы і разрэжце іх на палоўкі. Выкладзіце ягады ў міску, паліце сокам двух апельсінаў і дайце настаяцца. Вымыйце чарніцы і абсушыце.

Робім корж:

Разагрэйце духоўку да 180℃.

Узбівайце масла, муку і цукровую пудру міксерам (ручным ці звычайным) на працягу 2-3 хвілін.

Выкладзіце цеста ў форму для пірага і размяркуеце па ўсёй паверхні і па краях, пакуль яно не ляжа раўнамерна. Пры неабходнасці абрэжце краю нажом і дадайце дадатковае цеста на тыя ўчасткі, дзе яно больш тонкае.

Выпякайце прыкладна 20-25 хвілін або да злёгку залацістай скарынкі.

Дастаньце з духоўкі і дайце цалкам астыць перад гатаваннем начынкі.

Гатуем начынку:

З дапамогай міксера на сярэдняй хуткасці ўзбіце сыр маскарпонэ з густымі вяршкамі і ваніллю. Дадайце цэдру апельсіна. Працягвайце ўзбіваць сумесь 1-2 хвіліны, пакуль усё добра не перамяшаецца.

Раўнамерна размяркуеце сумесь з маскарпонэ па аснове пірага.

На маскарпонэ роўным пластом выкладзіце клубнічны джэм, а на яго — чарніцы і клубніцы.

Смачна есці!

Рэцэпт на выхадныя. Бананавы тарт татэн — французская класіка па-новаму

Тарт з кукурузнымі шматкамі — арыгінальнае выкарыстанне звыклага прадукту

Тырамісу з малінамі падсалодзіць жыццё

Смятаннае жэле з персікамі: яго расхапаюць вашы сябры

Nashaniva.com