У Вілейскім раёне аўтобус з дзяцьмі ўрэзаўся ў легкавік
Папярэдне, дзеці не пацярпелі.
28.07.2024 / 13:50
Сёння каля пасёлка Партызанскі Вілейскага раёна ў 11:40 адбылося ДТЗ. Паводле інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, 56-гадовы кіроўца аўтобуса, абганяючы малакавоз, выехаў на сустрэчную паласу. Каля скрыжавання ён сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем. Аўтобус, які перавозіў 22 дзіцяці, зʼехаў у кювет і перакуліўся на бок.
Папярэдне, дзеці не пацярпелі. Вадзіцель легкавога аўтамабіля — 27-гадовая жанчына — дастаўлена ў бальніцу для медыцынскага агляду.