Уласнік пашкоджанай крамы Kropka ў Вільні: Па відэа бачна, як чалавек фоткае надпіс

На беларускай краме Kropka ў Вільні па-літоўску напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Разбілі таксама шыбы. Уласнік крамы, былы палітвязень Зміцер Фурманаў, звярнуўся ў паліцыю.

28.07.2024 / 15:50

Фота: чытач «Новой газеты.Балтия»

Зміцер Фурманаў расказаў «Нашай Ніве», што ў паліцыі ёсць відэа гэтага інцыдэнту.

@nashaniva Што адбываецца ў Вільні #беларусь #магазин #чпбеларусь #белорусы #беларускітыкток #бчб ♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

«Па відэа бачна, як чалавек фоткае надпіс», — Зміцер лічыць, што гэта было зроблена па нечым заказе.

Знаўцы літоўскай мовы адзначаюць таксама, што ў надпісе ёсць тры арфаграфічныя памылкі, які карэнны літовец наўрад ці дапусціў бы.

Былы палітвязень з жонкай адкрылі краму сувеніраў — як ідзе справа?

Nashaniva.com