Бяда не ходзіць адна. Сёння чакаецца наймацнейшая магнітная бура
Навукоўцы зарэгістравалі восем магутных успышак класа М на Сонцы ў нядзелю. Адна з іх можа прывесці да наймацнейшай магнітнай буры. Бура пачалася ўжо сёння, а яе пік чакаецца ў другой палове дня 30 ліпеня.
29.07.2024 / 10:59
Фота: NASA Goddard Laboratory for Atmospheres / NASA
Навукоўцы прадказваюць рост геамагнітнай актыўнасці. Яна пачнецца ў ноч з 29 на 30 ліпеня. І паступова магнітная бура будзе ўзмацняцца. На спад яна пойдзе 31 ліпеня, піша Tochka.by.
Што такое магнітная бура?
Гэта рэзкія змены ў магнітным полі Зямлі, якія правакуе павышаная сонечная актыўнасць. Яны могуць доўжыцца ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён.
Магнітным патокам пад сілу ўплываць на працу спадарожнікаў, радыёсувязі, электрасетак, а таксама на самаадчуванне людзей і жывёл.
Спецыялісты ацэньваюць геаштормы па 10-бальнай шкале, дзе ім ад 5 балаў і вышэй прысвойваюць класы ад G1 да G5.
Як засцерагчыся ад магнітных бур?
Каб знізіць негатыўнае ўздзеянне ад празмернай сонечнай актыўнасці на арганізм, рэкамендуецца выконваць наступныя правілы:
- пазбягаць стрэсу, пераахаладжэння і перагрэву
- піць дастаткова вады, ужываць вітаміны
- выконваць рэжым сну і адпачынку
- рабіць лёгкія фізічныя практыкаванні
- пазбягаць курэння і алкаголю.
Ратавальнікі папярэдзілі пра складаныя ўмовы надвор'я ад самае раніцы. Чакаюцца моцныя дажджы
Непагадзь дакацілася да сталіцы ФОТА
Моцны вецер вырваў дзверы ў раёне «Мінск-Свет» ВІДЭА