Паўстанцы-туарэгі пасля знішчэння атрада вагнераўцаў зняліся з украінскім сцягам ФОТАФАКТ

Выданне Kyiv Post апублікавала фота паўстанцаў-туарэгаў, якія пазіруюць з украінскім сцягам пасля перамогі над наймітамі Вагнера ў мінулыя выхадныя.

29.07.2024 / 16:58

Kyiv Post сцвярджае, што атрымаў гэта эксклюзіўнае фота з крыніц у сектары абароны і бяспекі Украіны.

Раней прадстаўнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГУР) Украіны Андрэй Юсаў у эфіры тэлевізійнага марафону заявіў, што «паўстанцы атрымалі неабходную інфармацыю, якая дазволіла правесці паспяховую ваенную аперацыю супраць расійскіх ваенных злачынцаў».

Андрэй Юсаў таксама анансаваў працяг дзеянняў супраць расійскіх вайскоўцаў з ПВК «Вагнер» у Афрыцы. 

29 ліпеня ПВК пацвердзіла смерць сваіх наймітаў у Малі.

ГУР Украіны прызнала дачыненне да ліквідацыі калоны вагнераўцаў у Малі

ПВК «Вагнер» пацвердзіў гібель сваіх байцоў падчас баёў у Малі

«Адправіў мне шкуры кракадзіла». Маці загінулага ў Малі вагнераўскага блогера Grey Zone расказала пра сына

Хто такія туарэгі, якія разграмілі калону вагнераўцаў? І за што яны ваююць?

У Малі ў засадзе туарэгаў загінулі больш за 80 байцоў ПВК «Вагнер»

Стала вядомая асоба вагнераўскага блогера Grey Zone з 550 тысячамі падпісчыкаў, які загінуў у Малі

Калона вагнераўцаў трапіла ў засаду туарэгаў у Малі

Nashaniva.com