Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў гомельскім СІЗА

Муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда паведаміў ў сваіх сацсетках пра тое, што яе змясцілі зноў у гомельскае СІЗА-3.

31.07.2024 / 18:29

Паліна Шарэнда-Панасюк

«Паліна нарэшце знайшлася. Не ведаем, колькі доўжыўся чарговы этап, але Паліна ізноў у СІЗА-3 Гомеля. У бліжэйшыя некалькі месяцаў Паліну чакае новы «суд», да якога яна будзе знаходзіцца там», — піша Андрэй Шарэнда, заклікаючы падтрымаць палітзняволеную паштоўкай.

Цяперашні адрас жанчыны: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Шарэнда-Панасюк Паліна Сяргееўна.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ў студзені 2021 года ў Берасці, у ейным доме. У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёна Берасця прыгаварыў жанчыну да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 («гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў»), 369 («абраза прадстаўніка ўлады») і 368 («абраза прэзідэнта») КК.

У красавіку 2022 году палітзняволеную прыгаварылі яшчэ да аднаго году зняволення паводле ч. 1 арт. 411 КК, у кастрычніку 2023-га — яшчэ да аднаго году паводле таго ж артыкулу. Паліна Шарэнда-Панасюк мусіла выйсці на волю ў канцы мая 2024 года, але супраць яе была заведзеная новая крымінальная справа. У пачатку ліпеня яе адпраўлялі на экспертызу ў Цэнтр судовых экспертыз у Навінках, але, як пісаў Андрэй Шарэнда, «экспертыза скончылася, так і не пачаўшыся».

Паліну Шарэнду-Панасюк вывезлі з Цэнтра судовых экспертыз у Навінках

«Такі дыягназ ва ўмовах Паліны — як смяротны прысуд». Сваякі палітзняволенай Шарэнды-Панасюк даведаліся пра яе хваробу

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла 70 дзён у ШІЗА з пачатку года

«Псіхалагічны стан вельмі складаны». З'явіліся навіны пра палітзняволеную Шарэнду-Панасюк

Nashaniva.com