Заўтра зноў падаражэе бензін, але пакуль не ўвесь

«Белнафтахім» паведаміў, што з 1 жніўня падаражэе адна з марак бензіну. У канцэрне ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра «інавацыйны від маторнага паліва беларускай вытворчасці — аўтабензін АІ-100».

31.07.2024 / 19:19

З заўтрашняга дня гэта марка падаражэе на тры капейкі, да 2,77 беларускага рубля.

«Цана на гэты від паліва, які адносіцца да прэміяльнага сегмента нафтапрадуктаў, прыводзіцца ў адпаведнасць з выдаткамі на яго вытворчасць, якія ўключаюць прыцягненне больш дарагіх кампанентаў для павышэння актанавага ліку», — растлумачылі ў «Белнафтахіме».

«Гэтае павышэнне не закране іншыя віды нафтапрадуктаў», — падкрэслілі ў канцэрне.

Зноў падаражэе на капейку паліва. На гэтым спыняцца?

Гады ідуць, а цэны растуць. Як у Беларусі падаражэлі народныя аўтамабілі

З 1 жніўня ў Мінску падаражэюць аўтастаянкі

Nashaniva.com