Дар'я Чупрыс заняла 24-е месца ў кваліфікацыі стральбы і не трапіла ў фінал
16-гадовая беларуска Дар'я Чупрыс завяршыла выступленне на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
01.08.2024 / 15:18
У кваліфікацыі стральбы з малакалібернай вінтоўкі на дыстанцыі 50 м з трох палажэнняў Чупрыс паказала 24-ы вынік (579 ачкоў).
Гэты вынік не дазволіў ёй выйсці ў фінал, куды з 32 спартсменак трапіла 8 чалавек, піша Прессбол.