Выйшаў на волю палітзняволены бізнэсмен Багдан Каравец
Пра сваё вызваленне Багдан Каравец ускосна паведаміў сам, пачаўшы весці старонку ў фэйсбуку.
01.08.2024 / 19:03
Багдан Каравец
Багдан Каравец — бізнэсовец, заснавальнік кампаніі Astronim, якая займаецца распрацоўкай сайтаў.
Яго затрымалі 24 кастрычніка 2022 года ў межах крымінальнай справы аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Судзілі Багдана разам з эксперткай па этыкеце Аксанай Зарэцкай. 14 сакавіка 2023 года суддзя Кацярына Мурашка прызнала Караўца вінаватым і прызначыла яму два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Адбываў пакаранне ён у ПК № 17 у Шклове. Выйшаў на волю, адбыўшы ўвесь прызначаны тэрмін, які канчаўся 11 ліпеня.
Пасля 2 гадоў зняволення выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў
Былы палітвязень спаліў свой беларускі пашпарт ВІДЭА
Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца