Амаль калапс. Што творыцца на пераходах з Польшчай і Літвой з раніцы пятніцы
Чэргі ў параўнанні з чацвяргом значна падраслі.
02.08.2024 / 08:32
На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на раніцу 8:00 у чарзе стаяць 69 аўтобусаў і 550 легкавікоў. Такой інфармацыяй падзяліўся Дзяржпагранкамітэт.
Па Казловічах, дзе грузавы транспарт, інфармацыі няма.
Чэргі з легкавых машын захоўваюцца і на пунктах пропуску на мяжы з Літвой: у «Каменным Логу» перад зонай чакання стаяць 220 аўто і 11 аўтобусаў, 760 грузавікоў.
У Беняконях — 200 легкавікоў і 910 грузавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.
У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў няма зусім. Стаіць 345 грузавікоў.