Нямецкія эксперты лічаць абмен зняволенымі небяспечным прэцэдэнтам
У нямецкіх СМІ разгарнулася дыскусія аб тым, ці не саступіў Захад шантажу Крамля і ці варта было адпускаць асуджанага наёмнага забойцу Вадзіма Красікава.
02.08.2024 / 14:02
Апытаныя Bild эксперты папярэджваюць, што ў Пуціна ў заходніх турмах па-ранейшаму шмат шпіёнаў і ён можа пажадаць вярнуць іх, арыштоўваючы невінаватых грамадзян ЗША і Германіі для абмену.
Берн️ Бернд Шмідбаўэр, былы каардынатар спецслужбаў, вядомы пад пазыўным «008», у 1992 годзе вызваліў двух нямецкіх закладнікаў у Ліване, а ў 1996 годзе вёў перамовы аб памілаванні нямецкага інжынера, абвінавачанага ў шпіянажы ў Іране:
«Мы заўсёды сачылі за тым, каб перамовы праходзілі на роўных і каб у будучыні мы не сталі ўразлівымі для шантажу». Па словах Шмідбаўэра, гаворка заўсёды ішла перш за ўсё пра дабрабыт уласных грамадзян — але не любой цаной.
Аўгуст️ Ханінг, былы кіраўнік BND і каардынатар па пытаннях бяспекі, таксама асцярожна крытыкуе абмен: «Канцлеры Гельмут Шміт і Гельмут Коль заўсёды сачылі за тым, каб дзяржава не стала ахвярай шантажу».
Ханінг таксама падкрэсліў значэнне прынцыпу роўнасці тых асобаў, якія абменьваюцца. Абмен забойцы «гэта навіна».
Высокапастаўлены эксперт у галіне разведкі, які пажадаў застацца неназваным, сказаў Bild:
«Мы як дзяржава павінны думаць пра тое, каб не адкрыць скрыню Пандоры, калі Пуцін пачне адвольна арыштоўваць і прыгаворваць людзей, каб затым мець магчымасць шантажаваць нашы ўрады. […] Кожны немец або амерыканец у Расіі патэнцыйна схільны да рызыкі быць адвольна арыштаваным і асуджаным, калі Пуцін захоча вызваліць злачынца. Канцлеры Шміт і Коль, верагодна, не пагадзіліся б на гэты абмен: часам дзяржаве даводзіцца стаяць на сваім, не лічачыся з лёсамі асобных людзей».
Як праходзілі перамовы, што прывялі да самага буйнога абмену зняволенымі з часу халоднай вайны
Дзеці шпіёнаў Дульцавых толькі пры абмене даведаліся, што яны расіяне, а не аргенцінцы?
Вызваленыя грамадзяне ЗША сустрэліся з роднымі ФОТАФАКТ
Расійскія экс-палітзняволеныя, адпраўленыя ў Германію, так і не з'явіліся на публіцы
Павел Слюнькін: Гэты абмен — балючы ўдар па беларусах