Сям‘я вызваленага палітвязня Кара-Мурзы пазваніла яму з Авальнага кабінета ў прысутнасці Байдэна. Той быў уражаны
Асуджаны на 25 гадоў калоніі і выпушчаны ўчора на волю ў рамках абмену расійскі палітык Уладзімір Кара-Мурза прыляцеў у Германію, а не ў ЗША. З Белага дома ў Вашынгтоне яму патэлефаналі дочкі
02.08.2024 / 14:22
Джо Байдэн стаяў уражаным ад размовы, спачатку ён гладзіў па руцэ адну з дачок, а потым застыў.
Уладзімір Кара-Мурза падчас размовы сказаў наступнае:
«Я быў упэўнены, што памру ў турме. Я не веру ў тое, што адбываецца. Мне ўсё яшчэ здаецца, што я сплю ў сваёй камеры ў Омску, замест таго, каб чуць ваш голас. Але я хачу сказаць, што вы прарабілі цудоўную працу, выратавалі так шмат жыццяў. Здаецца, нас 16 чалавек у гэтым самалёце [адпраўленыя ў Германію — НН]. Мне не здаецца, што ў свеце ёсць шмат важнейшых рэчаў за выратаванне чалавечых жыццяў».
Кара-Мурза цяпер у шпіталі пад Кёльнам разам з іншымі палітвязнямі, дзе яны праходзяць абследаванне.
Як праходзілі перамовы, што прывялі да самага буйнога абмену зняволенымі з часу халоднай вайны
Нямецкія эксперты лічаць абмен зняволенымі небяспечным прэцэдэнтам
Дзеці шпіёнаў Дульцавых толькі пры абмене даведаліся, што яны расіяне, а не аргенцінцы?
Вызваленыя грамадзяне ЗША сустрэліся з роднымі ФОТАФАКТ
Павел Слюнькін: Гэты абмен — балючы ўдар па беларусах