Па здабычы нафты ў Расіі «Беларуснафта» сёлета дагоніць беларускія аб'ёмы

Як паведаміў кіраўнік «Беларуснафты» Аляксандр Ляхаў, чакаецца, што ў 2024 годзе аб'ёмы здабычы прадпрыемствам нафты ў Расіі зраўняюцца з беларускімі.

03.08.2024 / 17:31

«Сёлета ўзровень здабычы нафты і газу ў гэтым праекце ўжо будзе супастаўны з узроўнем здабычы на беларускіх радовішчах. Гэта таксама каля 2 мільёнаў тон нафтавага эквіваленту», — сказаў Ляхаў.

У сувязі з гэтым беларускія нафтавікі маюць намер пашыраць сваю прысутнасць на рынку нафтасэрвісу ў Расіі.

«Расія на сёння — адна з найбуйнейшых краін свету па здабычы нафты і газу, і, натуральна, там маюцца буйныя вертыкальныя інтэграваныя кампаніі, такія як група «Газпрам», «Раснафта» і іншыя, і мы з імі актыўна працуем з пункту гледжання прасоўвання на іх рынак нашых тэхналогій і кааперацыі па распрацоўцы цяжказдабывальных запасаў», — сказаў гендырэктар «Беларуснафты».

Акрамя таго, ён сцвярджае, што кампетэнцыі беларускіх нафтавікоў запатрабаваныя і на іншых кантынентах, у прыватнасці ў Лацінскай Амерыцы і ў Афрыцы.

Што азначае для Беларусі адзіны рынак энергарэсурсаў з Расіяй?

Заўтра зноў падаражэе бензін, але пакуль не ўвесь

«Гэта жывая матэрыя». Беларусь патрабуе змяніць формулу цаны на расійскую нафту

У Магілёве звальняюць нафтавікоў, якія ў 2020 годзе падпісваліся за альтэрнатыўных кандыдатаў

Nashaniva.com