«Сустрэліся дзве адзіноты». Саннікаў працягвае кпіць з Ціханоўскай ФОТАФАКТ
Экс-кандыдат на выбарах прэзідэнта 2010 года і экс-палітвязень апублікаваў у сваім фэйсбуку два фоты, дзе сумясціў Святлану Ціханоўскую з канферэнцыі «Новай Беларусі» і Лукашэнку падчас візіту ў Зімбабвэ.
05.08.2024 / 09:12
«Сустрэліся дзве адзіноты», — падпісаў ён.
Андрэй Саннікаў неаднаразова крытыкаваў Святлану Ціханоўскую. У 2021-м ён апублікаваў фота катлет (у дзень, калі Ціханоўская запусціла ініцыятыву па зборы подпісаў за мірныя перамовы з уладай). Пасля крытыкі на свой адрас ён гэты пост выдаліў. Пасля ён публічна адмаўляў, што хацеў гэтым пакпіць з Ціханоўскай, і тлумачыў гэта фота сваёй любоўю да кулінарыі.
Халіп пра Саннікава, Ціханоўскую і катлеты: Гэта выключна пра ежу, бываюць такія дзіўныя супадзенні