Што з чэргамі на мяжы з Польшчай і Літвой па стане на 12:00
У параўнанні з вечарам нядзелі чэргі крыху зменшыліся, але ўсё роўна застаюцца вялікімі.
05.08.2024 / 12:19
Фота: Tochka.by
На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 12:00 у панядзелак стаіць 60 аўтобусаў і 430 легкавікоў. Вечарам у нядзелю было 80 аўтобусаў.
У «Каменным Логу» а 12-й раніцы перад зонай чакання стаяць 710 аўто і 14 аўтобусаў (учора вечарам было 23 аўтобусы), 710 грузавікоў.
У Беняконях — 95 легкавікоў і 920 грузавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.
У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма. Стаіць 400 грузавікоў.
Больш за суткі пакут: як беларусы праходзяць польскую мяжу
Якая абстаноўка на пераходах з Польшчай і Літвой па стане на раніцу панядзелка?