Нядаўна вызвалены блогер Vadimati паведаміў пра анкалагічнае захворванне

Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук у суботу 3 жніўня апублікаваў першыя фота і сторыс. У сторыс ён пакінуў геалакацыю адной з бальніц у Гродне. А 5 жніўня ён расказаў, што «ляжыць у анкалогіі», заўважыў Hrodna.life.

05.08.2024 / 18:24

Вадзім Ермашук пасля вызвалення. Фота: instagram.comermashukvadimati

Блогер выклаў скрыншот перапіскі, у якой мужчына, які хварэе на рак, прасіў яго пра дапамогу ў выглядзе сторыс, пастоў або матэрыяльнай падтрымкі. У гэтай перапісцы Вадзім Ермашук расказаў, што і сам знаходзіцца ў «анкалогіі».

Верагодна, ён ляжыць у анкалагічным аддзяленні Гродзенскай універсітэцкай клінікі.

Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) правёў у калоніі тры гады. Яго асудзілі за нібыта здзек над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370) і абразу Лукашэнкі (арт. 368). Вадзім выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года.

Блогер Vadimati запосціў першае фота пасля вызвалення з калоніі

Пасля трох гадоў зняволення выйшаў на свабоду гродзенскі блогер Вадзім Vadimati Ермашук

Блогеру Вадзіму Ермашуку (Vadimati) далі тры гады калоніі

Nashaniva.com