Як прадухіліць блізарукасць у дзяцей: 4 важныя парады
Вось што кажуць дактары.
06.08.2024 / 14:30
Пра прафілактыку дзіцячай блізарукасці расказала галоўны пазаштатны дзіцячы афтальмолаг Міністэрства аховы здароўя Вікторыя Красільнікава.
Сусветная тэндэнцыя ў прафілактыцы — правіла 20-20-20. Яго сутнасць у тым, што пасля 20 хвілін інтэнсіўнай зрокавай нагрузкі даецца 20 хвілін іншай дзейнасці, якая дазваляе вачам адпачыць. Апошняя лічба 20 азначае рэкамендаваную адлегласць паміж вачыма і кнігай у 20-30 сантыметраў.
Асабліва гэтага правіла неабходна прытрымлівацца пры выкарыстанні розных гаджэтаў.
Важна не чытаць і не гуляць з гаджэтамі лежачы, у транспарце ці ў машыне. Як тлумачыць спецыяліст, у такіх сітуацыях нашы мышцы не могуць пастаянна трымаць кнігу ці электронную прыладу на адной і той жа адлегласці, што стварае дадатковую нагрузку вочы.
Афтальмолаг звяртае ўвагу на тое, што чытанне з гаджэтаў больш шкоднае, чым чытанне кніг. Кнігі, асабліва падручнікі і кнігі для дзяцей, адпавядаюць стандартам да памеру тэксту, кантраснасці, адлегласці паміж радкамі, светласці паперы. У гаджэтаў такога няма. Таму на макулярную зону пры выкарыстанні гаджэтаў ідзе большая нагрузка, у выніку ёй трэба больш часу на адпачынак. Найбольшую небяспеку ўяўляе чытанне з тэлефона.
У перапынку паміж падрыхтоўкай урокаў нельга гуляць з гаджэтам. Перапынак варта запоўніць іншым відам нагрузкі — аўдыя ці фізічнай. Непрафесійныя заняткі спортам, адзначае афтальмолаг, вельмі важныя для прафілактыкі блізарукасці.
Акрамя гэтага, адпаведна апошнім сусветным рэкамендацыям, кожны дзень дзіця павінна выходзіць на прагулку мінімум на адну гадзіну. Лепш, каб дзеці знаходзіліся на вуліцы (асабліва вясной і летам) да дзвюх гадзін.
Торгаецца павека? Тлумачым, што значыць гэты сімптом