«Купі торбу і расказвай усім, што быў у Парыжы!» На «Куфары» прадаюць промапрадукцыю Алімпіяды
Алімпійскія гульні ў Францыі яшчэ не скончыліся, а на анлайн-барахолках ужо можна знайсці сувеніры адтуль. Паглядзелі, колькі за іх хочуць атрымаць прадаўцы.
06.08.2024 / 17:59
Фота тут і далей: сайт «Куфар»
Трэба адзначыць, што пакуль на «Куфары» не шмат прапаноў, але тое-сёе адшукаць магчыма.
Напрыклад, нехта ў Фрунзенскім раёне Мінска прадае заплечнік з лагатыпам Алімпіяды за 200 рублёў. На афіцыйным сайце такі цяпер каштуе 21 еўра (каля 72 рублёў).
У Ленінскім раёне сталіцы можна набыць срэбраную манету, прысвечаную 30-м Алімпійскім гульням у Парыжы. Намінал — 10 еўра. Парыжскі манетны двор чаканіў такія тыражом 100 тысяч экзэмпляраў. Прадаюць яе за 79 рублёў.
За кубачак з алімпійскімі кольцамі прадавец з Віцебска просіць 45 рублёў.
Дарэчы, самае крэатыўнае апісанне тавару прыдумаў прадавец шопера з лагатыпам Алімпіяды: «Не трапіў у зборную краіны? Не адкрылі візу? Няма грошай на білеты? Купі сумку і расказвай усім, што ты там быў!». Ён сцвярджае, што літаральна толькі што прывёз торбачку з Парыжа і карыстаўся ёю толькі аднойчы. За такі тавар хоча атрымаць 35 рублёў.
У Гомелі на вядомай інтэрнэт-пляцоўцы прадаюць каціныя вусы
У Гродне прадаюць грузавічок з ГДР, які выглядае як цацка