Стала вядома, хто цяпер узначаліць ХАМАС

Кіраўніком палітбюро ХАМАС абраны Ях'я Сінвар. Ён замяніў на гэтай пасадзе забітага ў Тэгеране Ісмаіла Ханію, паведамляюць арабскія медыя.

06.08.2024 / 21:49

Ях'я Сінвар. Фота: AP Photo/Adel Hana, File

Ях'я Сінвар — лідар групоўкі ХАМАС на тэрыторыі сектара Газа. Улады Ізраіля лічаць яго адным з галоўных арганізатараў нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.

Праз два дні пасля нападу брыгадны генерал Арміі абароны Ізраіля Даніэль Хагары паабяцаў забіць Сінвара. І на яго сапраўды ідзе паляванне. Аднак жа пакуль гэтага зрабіць, нягледзячы на ўсе спробы, не ўдалося. 

Прэзідэнт Ірана паабяцаў Шайгу адпомсціць Ізраілю за гібель лідара ХАМАС

Іран паабяцаў адпомсціць за забойства кіраўніка ХАМАС «у зручны час і належным месцы»

Ізраіль расказаў пра гібель другога лідара ХАМАС

«Хезбала» паведаміла пра гатоўнасць пачаць вайну супраць Ізраіля пасля забойства Ісмаіла Ханіі

Махмуд Абас пасля ліквідацыі лідара ХАМАС заклікаў палесцінцаў да адзінства

Nashaniva.com