Абвешчаны поўны спіс прэміі Гедройця
Ён складаецца з чатырнаццаці пазіцый, паведамляе Беларускі ПЭН.
08.08.2024 / 10:02
«Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» — Валянцін Акудовіч, выдавецтва «Логвінаў», 2023.
«Пастэга» — Яўген Аснарэўскі, выдавецтва «Выдавецкія рашэнні», 2023.
«Джа: Легенда аб забраным сэрцы» — Эліяш Барт, выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
«Забіць упалмінзага» — Зміцер Бартосік, «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022.
«Я танцую» — Віка Біран, выдавецкая ініцыятыва «Кася на Парнасе», 2023.
«Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» — Ева Вайтоўская, выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
«На прызбе ў Сілічах» — Марыя Вайцяшонак, выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2023.
«Жамяра: жаночыя гісторыі» — Алена Вешторт, выдавецтва «Альфа-кніга», 2023.
«Вольнеры. Прадвесце» — Валер Гапееў, выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
«Хлопчык Томчык = Tomčyk the Boy» — Сяргей Календа, выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
«Круглая Square: Іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі» — Вал Клемэнт, выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
«Камень Вавілонскай вежы» — Уладзімір Мароз, выдавецтва «Зміцер Колас», 2023.
«Слюнькоў. Палітычная біяграфія» — Дзяніс Марціновіч, выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
«Час пустазелля» — Ганна Янкута, выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
Прэмія Ежы Гедройця за найлепшую кнігу прозы па-беларуску ўручаецца з 2012 года, на сённяшні дзень гэта галоўная незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі.
Пераможцы апошніх трох гадоў — Ева Вежнавец з кнігай «Па што ідзеш, воўча?» (2021), Сяргей Абламейка з кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая» (2022), Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценках старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (2023).