У Курскую вобласць з Малі перакідваюць баевікоў ПВК «Вагнер»
Пакуль расійскае Мінабароны публічна рапартуе аб тым, што кантралюе сітуацыю ў Курскай вобласці, на гэтым напрамку спатрэбіліся найміты з ПВК.
08.08.2024 / 14:48
Вагнераўцы ў Растове-на-Доне ў часе мяцяжу. Фота: Anadolu / Getty Images
Наймітаў ПВК «Вагнер» перакідваюць з Малі ў Курскую вобласць, дзе УСУ трэці дзень вядуць наступальную аперацыю.
Аб перакідванні вагнераўцаў на курскі кірунак паведаміў адзін з z-ваенкараў. Ён апублікаваў відэа, на якім людзі ў вайсковай форме ў грузавіку гавораць, што «паехалі ў Курск».
Інфармацыю аб перакідванні ПВК «Вагнер» з Афрыкі ў Курскую вобласць таксама пацвярджае канал RTVI са спасылкай на аднаго з баевікоў.
Па даных яшчэ аднаго праваеннага блогера, найміты ўжо ваююць у Курскай вобласці ў складзе падраздзяленняў Мінабароны Расіі.
Украінскія вайскоўцы пачалі аперацыю ў Курскай вобласці 6 жніўня. Яны змаглі ўклініцца ўглыб расійскай тэрыторыі больш чым на 20 кіламетраў і, паводле некаторых звестак, узялі пад кантроль райцэнтр Суджу.
Баі ў Курскай вобласці — якія мэты могуць пераследваць УСУ?
Раніца 8 жніўня: Украіна кантралюе Суджу, Коранева ўзяць не ўдалося, УСУ рухаюцца ў кірунку Льгова