Амерыканца накармілі беларускімі «далікатэсамі». Яго пашкадавалі нават беларусы
Карыстальніца тыктоку апублікавала відэа, на якім дала паспрабаваць свайму мужу-амерыканцу два беларускія прадукты, якія назвала «далікатэсамі». Аднак мужчыну яны не спадабаліся. Больш за тое, такі пачастунак выклікаў бурную рэакцыю ў каментатараў, піша Telegraf.news.
09.08.2024 / 16:53
Калі амерыканец убачыў прадукты, то «быў відавочна не ў захапленні», як сказала сама аўтарка ў пачатку роліка.
Першым «далікатэсам», які беларуска прапанавала свайму мужу, стала крывяная каўбаса, або крывянка. Вердыкт такі:
«Я ніколі не буду есці гэта зноў. Але гэта не так ужо і кепска. Калі б больш няма чаго было есці, то з'еў бы».
Другі прадукт — ліверная каўбаса, яна ж ліверка. Рэакцыя амерыканца бачная з першых секунд: ён узяў сурвэтку, каб выплюнуць у яе пачастунак.
«Гэта самае жудаснае, што я еў. Ну ок, няхай не самае жудаснае, але наўрад ці я зноў пакаштую», — заявіў ён.
Ролік за пару дзён набраў больш за 115 тыс. праглядаў і каля 600 каментароў. Самы залайканы, што крывянку «трэба пасмажыць», а не есці сырой. Другі, што «крывянку і ліверку ядуць адзінкі, у асноўным гэта бяруць жывёлам».
Хтосьці заявіў, што аўтарка відэа «вырашыла атруціць чалавека. Хатняя крывянка — шык, але не тая, якую купляю сабаку ў краме. Ліверку нават кот не есць».
«Мой не амерыканскі такое есці не будзе. Такая ж рэакцыя»;
«Гэта рэальна есці можна толькі з галадухі», — напісалі іншыя.
Аднак некаторыя выказалі меркаванне, што крывянка і ліверка «смачныя» і што «любяць» іх.
Сама ж аўтарка відэа напісала: «Асабіста мне падабаецца, і я не разумею, калі гавораць, што гэта ежа выключна для коцікаў».
Самыя агідныя стравы ў свеце: што трапіла ў рэйтынг і ці ёсць там беларускае
Ці каштавалі мяса саранчы? А яно ўжо прадаецца ў Польшчы. Знайшлі беларуса — фаната такой ежы
Самы небяспечны сыр у свеце, унутры якога звіваюцца жывыя лічынкі: вось дзе яго знайсці