У трох расійскіх абласцях увялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Адна з іх мяжуе з Беларуссю

У расійскіх Белгарадскай, Бранскай і Курскай абласцях уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. 

10.08.2024 / 02:07

Расійскі Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт паведаміў, што гэтыя меры прынятыя для «гарантавання бяспекі і прадухілення тэрактаў з боку Украіны».

Па рашэнні дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава, у гэтых абласцях уведзеныя часовыя абмежаванні: эвакуацыя грамадзян, узмацненне аховы, абмежаванні на транспарт, сувязь, продаж зброі і спіртнога.

Варта адзначыць, што адна з гэтых абласцей, Бранская, непасрэдна мяжуе не толькі з Украінай, але і з Беларуссю.

Рэжым КТА прадугледжвае часовае адсяленне людзей, якія жывуць у межах тэрыторыі, на якой ён уведзены. Акрамя таго, уводзіцца кантроль інфармацыі, у тым ліку тэлефонных размоў. Пры гэтым улады маюць права абмяжоўваць інтэрнэт-злучэнне і мабільную сувязь. Таксама расійскія сілавікі атрымалі права бесперашкодна пранікаць у дамы або на зямельныя ўчасткі.

«Усё штатна», але меры прымаюцца. Што цяпер адбываецца вакол Курскай АЭС 

У ПВК «Вагнер» заявілі аб жаданні ўзяць удзел у баях у Курскай вобласці

Мінабароны Расіі паведаміла пра перакідку вайсковай тэхнікі ў Курскую вобласць

Мэр Курчатава, дзе знаходзіцца Курская АЭС, заявіў аб напружанай сітуацыі і баях за дзясяткі кіламетраў ад горада

Мінабароны Расіі паведаміла аб «прадухіленні рэйдаў УСУ ўглыб Курскай вобласці»

У Курскай вобласці ўкраінцы знішчылі расійскую вайсковую калону ВІДЭА

Nashaniva.com