У Мінску праходзіць фестываль хатніх гадаванцаў. Паглядзіце на яго мілых удзельнікаў ФОТА

10-11 жніўня на беразе Цнянскага вадасховішча праходзіць фестываль для чатырохногіх Pets Fest. У рамках фэсту праходзяць спаборніцтвы па скачках у вышыню, фрысбі, бегу праз паласу перашкод, сап-серфінгу і іншых кіналагічных дысцыплінах.

11.08.2024 / 08:21

Як пішуць «Мінск-Навіны», мерапрыемства праводзіцца ўжо чацвёрты раз. Раней яго арганізоўвалі ў парку «Дрымлэнд», але цяпер ён закрыты. Цяпер яго перанеслі ў іншае месца.

Фота: minsknews.by.

Таксама на фэсце праходзяць розныя навучальныя мерапрыемствы і майстар-класы для гаспадароў жывёл, а таксама працуе зона грумінгу.

Nashaniva.com