За палітыку затрымалі дырэктара сеткі будаўнічых крам «Мацярык» 

Відэа з Аляксандрам Аполькам апублікавалі лукашысцкія тэлеграм-каналы.

11.08.2024 / 10:41

Аляксандр Аполька. Фота: grodno.in

Мужчыну вінавацяць ва удзеле ў акцыях пратэсту. На відэа яго прымусілі назваць сваю зарплату. 

Сілавікі называюць затрыманага «незадаволеным буржуем» і пагражаюць адказнасцю «па ўсёй строгасці». 

Падрабязнасцей затрымання Аполькі больш не прыводзіцца.

«Мацярык» — гэта сетка будаўнічых гіпермаркетаў, якая складаецца з пяці крам у чатырох гарадах Беларусі. 

Nashaniva.com