Украінскія войскі пачалі прасоўванне ў кірунку Рыльска — z-ваенкар
Юрый Падаляка распавёў у тэлеграм-канале пра становішча ў Курскай вобласці на 15:00 11 жніўня.
11.08.2024 / 16:25
Мапа, апублікаваная Юрыем Падалякам
Як ён сцвярджае, сёння ў Глушкаўскім і ў Рыльскім раёне пачаліся «сур'ёзныя падзеі».
«З раніцы ім было атакавана Цёткіна. Гэта сяло яшчэ да бою па факце ахоплена праціўнікам з трох бакоў, а таму заняцце праціўнікам тут некалькіх апорнікаў нікога здзіўляць не павінна. Пакуль не ясна, усталяваў праціўнік кантроль над вёскай ці не, але, думаю, гэта не будзе яму вельмі цяжка», — піша ваенкар.
Паводле яго інфармацыі, ідуць баі ў вёсцы Гардзееўка, якую ўкраінцы таксама спрабуюць узяць пад кантроль.
«На Рыльскім напрамку праціўнік таксама сёння пачаў актыўныя аперацыі і, па маіх даных, сяло Слабодка-Іванава перайшла пад іх кантроль. Хоць, пакуль не зразумела, можа гэта і ДРГ. А калі не, то значыць, сур'ёзныя баі на дадзеным участку пачаліся», — піша ён.
Украінскі бок зусім не каментуе развіццё сітуацыі ў Курскай вобласці. Афіцыйныя расійскія ўлады, у асноўным, заспакойваюць. Даведацца якую-небудзь інфармацыю цяпер можна толькі ад z-ваенкараў.
Уплывовае заходняе выданне назвала аўтара ідэі наступаць на Курск
Зяленскі ўпершыню пракаментаваў аперацыю УСУ ў Курскай вобласці
«Падлавілі ва ўпор са Стынгера». У Курскай вобласці збілі расійскі верталёт Ка-52